Паважаныя парафіяне, нажаль, у бліжэйшыя дні (пятніца, субота) у нашай капліцы не будзе служыцца святая Імша. У нядзелю – 2 лютага – святая Імша без зменаў – а 10.00 і 16.00
Прадстаўляем Вашай увазе спіс навучэнцаў каталіцкага веравызнання Горы-Горацкага сельскагаспадарчага Інстытута, якія далучыліся да паўстання 1863г. Інфармацыя падрыхтавана на падставе НГАБ (ф. 3257, в. 1, спр. 53, ар. 2-2 адв.).
Учора, 25 студзеня, біскупскае пасвячэнне прыняў новы біскуп нашай, Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Духавенства і вернікі нашага дэканату таксама прынялі ўдзел у гэтай вельмі важнай урачыстасці. Нашую парафію прадстаўлялі кс. Андрэй, міністрант Станіслаў, а таксама Марыус, наш парафіянін.
Перыяд Божага Нараджэння ўжо закончыўся… Але ў нашай парафіі адбываецца пастырскае наведванне сем’яў – т.зв. “каляда”.
У нашай парафіяльнай капліцы з’явілася вельмі важная выява – выява слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса, адданага пастыра на нашай магілёўскай зямлі.
Рух «Пралайф Беларусь» пачаў кампанію «За забарону абортаў у Беларусі» і ініцыяваў збор подпісаў пад інтэрнэт-петыцыяй у парламент.
У газеце “УзГорак” (№ 1(239) ад 9 студзеня 2014г.), а таксама на сайце horki.infoзмешчана размова галоўнага рэдактара Галіны Дзмітрыеўны Буднай з кс. Андрэем.