У бліжэйшую пятніцу-суботу (29-30 лістапада) ў катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбудзецца малітоўнае чуванне моладзі.
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!
Ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, 24 лістапада 2013 г., завяршаецца распачаты 11 кастрычніка 2012 г. Папам Бэнэдыктам XVI Год веры, які стаў часам яе адраджэння і ўмацавання, часам Божай ласкі.
У мінулы чацвер і пятніцу нашая кухня-сакрыстыя нагадвала месца, дзе можна сказаць, прайшоўся танк КВ-5… Справа ў тым, кс. Андрэй разам з парафіянамі вырашылі паклеіць новыя шпалеры.
З лістапада адбываюцца каталіцкія багаслужэнні ў Горацкай выпраўленчай ўстанове “ІКП-16 па Магілёўскай вобласці”, якая знаходзіцца па адрэсе: г. Горкі, вул. Савецкая 7.
8 лістапада вернікі нашай парафіі сабраліся на святую Імшу, каб памаліцца за свайго душпастыра – кс. Андрэя, які месяц таму быў прызначаны адміністратарам з правамі пробашча ў нашую супольнасць.
4 лістапада святары і законніцы Магілёўскага дэканату сабраліся на супольную малітву, каб ушанаваць памерлых святароў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцей, якія неслі пастырскае служэнне на Магілёўшчыне.