^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Вторник, 21 Январь 2014 13:20

Пастырскія аб’явы на 19.01.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ІІ Нядзеля Звычайнага Перыяду.

 

 

 

У літургіі: 21 студзеня – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы;

24 студзеня – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і Доктара Касцёла;

25 студзеня – свята Навяртання св. Паўла, апостала.

 

 

 

 

На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:

у панядзелак,  сераду, пятніцу – у 18.00;

у аўторак, чацвер  – у 10.00;

у суботу – святой Імшы ў капліцы не будзе

у наступную нядзелю – у 16.00 (!).  

 

 

 

 

З Божай дапамогай у нашай капліцы з’явілася апошняя выява на вокнах – Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса, біскупа магілёўскага. Шчыра дзякуем усім хто далучыўся да гэтай справы. Божа, адудзяч!

 

 

 

 

На гэтым тыдні працягнецца душпастырская візітацыя сем’яў нашай парафіі. Падрыхтавацца да гэтага візіту належыць наступным чынам:

• Пажадана (па меры магчымачсці), каб уся сям’я была дома.

• У адпаведным пакоі павінен быць падрыхтаваны стол на якім будзе стаяць крыж альбо абраз, запаленая свечка, а таксама асвечаная вада (альбо вада для асвячэння)

• У часе візіту належыць выключыць тэлевізар, кампутар і іншыя аўдыё і відэа прылады.

 

 

 

 

Трываюць дні малітвы аб адзінстве хрысціянаў.

 

 

 

 

25 студзеня – біскупскае пасвячэнне кс. Юрыя Касабуцкага. Шчыра запрашаем да малітвы за шаноўнага наміната, тым больш што ў свой час ён выконваў пастырскае служэнне і на Магілёўшчыне.

 

 

 

 

У наступную нядзелю, 26 студзеня, у нашай капліцы будзе толькі адна святая Імша – у 16.00 (святара з пастырскай паслугай запрасілі ў парафію ў Оршы).

 

 

 

 

У нашай парафіі па нядзелях адбываюцца катэхезы дарослых, падчас якіх мы спрабуем разам разважаць над нашай духоўнасцю.

 

 

 

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

 

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2355 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 17:29

Наведвальнікі

6537954
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
257
332
8721
6527896
8907
9690
6537954
Your IP: 18.97.14.84
Server Time: 2025-02-08 15:08:14
Счетчик joomla