У літургіі:
28 студзеня – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і Доктара Касцёла;
24 студзеня – успамін св. Яна Боско, святара;
2 лютага – ІVЗвычайная Нядзеля – свята Ахвяравання Пана – Грамніцы.
На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:
у панядзелак, сераду, пятніцу – у 18.00;
у аўторак, чацвер, суботу – у 10.00;
у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00.
У нашай архідыяцэзіі – новы дапаможны біскуп – біскуп Юрый Касабуцкі! Шчыра запрашаем да малітоўнай падтрымкі пастыра нашага лакальнага Касцёла, каб быў мужным і адданым наступнікам Апосталаў.
На гэтым тыдні працягнецца душпастырская візітацыя сем’яў нашай парафіі. Падрыхтавацца да гэтага візіту належыць наступным чынам:
• Пажадана (па меры магчымасці), каб уся сям’я была дома.
• У адпаведным пакоі павінен быць падрыхтаваны стол на якім будзе стаяць крыж альбо абраз, запаленая свечка, а таксама асвечаная вада (альбо вада для асвячэння)
• У часе візіту належыць выключыць тэлевізар, кампутар і іншыя аўдыё і відэа прылады.
У нашай парафіі па нядзелях адбываюцца катэхезы дарослых, падчас якіх мы спрабуем разам разважаць над нашай духоўнасцю. Сёння паспрабуем разважыць пытанне: “Што такое святая Імша?”, а ў наступную нядзелю – “Плёны, плады святой Імшы”.
Просьба аб малітве за парафію св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна Кольбэ ў Мінску, якая сёння збірае ахвяраванні, каб успамагчы нашую супольнасць. Шчырая падзяка а. Аляксандру Улас, душпастыру, гэтай парафіі, і ўсім вернікам – за адкрытае сэрца і салідарнасць.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)