«У імя Айца, і Сына, і Духа Святога» — такімі словамі хрысціяне пачынаюць свае малітвы, новую справу, новы дзень. Гэты кароткі сказ сам па сабе з’яўляецца малітвай і перадае глыбокую таямніцу хрысціянскай веры. Мы верым у аднаго Бога ў трох Асобах — у Тройцу.
«Праўду кажу вам: лепш для вас, каб Я пайшоў, бо калі Я не пайду, Суцяшыцель не прыйдзе да вас, калі ж пайду, пашлю Яго да вас» (Ян 16,7)
Верыць у Духа Святога — значыць вызнаваць трэцюю Асобу Найсвяцейшай Тройцы, якая паходзіць ад Айца і Сына і якой «разам з Айцом і Сынам належыць пакланенне і хвала». Дух быў пасланы «ў сэрцы нашыя» (Гал 4, 6), каб мы атрымалі новае жыццё дзяцей Божых.
«Я вельмі ўзрадаваны тым, што гэтая пабожная практыка — штодня прамаўляць або спяваць у месяцы чэрвені літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, — (…) застаецца такою жывою і заўсёды падтрымліваецца»
Святы Ян Павел ІІ
Сёлета ўрачыстасці ў Будславе адбудуцца 4-5 ліпеня пад дэвізам «Марыя — узор малітвы». Адной з асаблівасцяў святкавання будзе наведванне крыжа Сусветнага дня моладзі. Перад гэтым крыж і абраз Маці Божай Сусветнага дня моладзі будуць пілігрымаваць па дарогах архідыяцэзіі разам з пешымі пілігрымамі.