У літургіі:
3 лютага (панядзелак) - успамін Святога Блажэя, біскупа і мучаніка.
Святы Блажэй быў біскупам у Сэдасце, у Арменіі. Пасля цяжкіх мукаў быў забіты прыблізна ў 316 годзе. Ушаноўваецца як заступнік у хваробах горла.
У дзень святога Блажэя молімся і просім Бога аб здаровым горле і божым выкарыстанні дару голасу.
5 лютага (серада): успамін Святой Агаты, панны і мучаніцы.
Святая Агата (235-251) пасля прыняцця хросту пастанавіла жыць у чыстасці. Паводле падання адмовіла наместніку Сыцыліі, які прасіў яе рукі, чым абудзіла нянавісць і жаданне помсты рымскага намесніка. Прыняла мучаніцкую смерць у Катаніі. Яе культ распаўсюдзіўся ва ўсім Касцёле.
У дзень успаміну св. Агаты благаслаўляецца хлеб і вада. У малітве асвячэння прыпамінаецца, што св. Агата з’яўляецца асабліваю заступніцаю і апякункаю у небяспецы пажару.
6 лютага (чацверг): успамін Святога Паўла Мікі і паплечнікаў, мучаннікаў.
Святога Паўла Мікі, японскага іезуіта, і яго 25 таварышаў укрыжавалі 5 лютага 1597 года ў Нагасакі. Яны з’яўляюцца прадстаўнікамі ўсіх хрысціянаў Далёкага Ўсходу, якія панеслі смерць за веру.
На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:
На жаль, з панядзелку па суботу ўключна – святой Імшы ў капліцы не будзе.
у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00.
У наступную нядзелю адбудзецца абмысловая малітва праз заступніцтва св. Блажэя, а таксама асвячэнне хлеба ў гонар св. Агаты.
У нашай парафіі па нядзелях адбываюцца катэхезы дарослых, падчас якіх мы спрабуем разам разважаць над нашай духоўнасцю. Сёння паспрабуем разважыць пытанне: “Плёны, плады святой Імшы”, а ў наступную нядзелю – “Належны ўдзел у Эўхарыстыі”.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)