У нашай парафіяльнай капліцы з’явілася яшчэ адна выява на вокнах – св. Міхала-Арханёла, апекуна Касцёла ў Беларусі.
Прадстаўляем кароткі нарыс гісторыі нашай парафіяльнай супольнасці. Канешне, гэты артыкул не адлюстроўвае цалкам дзеі каталіцтва ў Горках (на жаль, існуе на сённяшні дзень шмат “белых плям”, а нават супярэчанасцей). Тым не менш, прадстаўленая інфармацыя паказвае, што Каталіцкі Касцёл на нашай зямлі мае сваю багатую і трагічную гісторыю. А ведаем, што без ведання свайго мінулага немагчыма будучыня…
6 студзеня 2014г. каталікі адзначаюць абавязковую урачыстасць - Аб’яўлення Госпада. Сардэчна запрашаем каталікоў Горак прыняць удзел у святочных Літургіях, якія адбудуцца а 10.00 і 16.00 ў капліцы пры парафіяльным доме (завул. Валадарскага 10).
Учора, 4 студзеня, наш міністрант Стас разам з кс. Андрэем прыняў удзел у фармацыйным спатканні Літургічнай Службы алтара нашай архідыяцэзіі, якое адбылося ў Магілёве.
Прапануем Вашай увазе cкан некалькіх дакументаў, якія непасрэдным чынам звязаныя з гісторыяй нашай парафіі. Арыгіналы знаходзяцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (НГАБ).
У першы дзень новага каляндарнага года Каталіцкая Царква адзначае абавязковую ўрачыстасць Багародзіцы Марыі.
У нашай капліцы на вокнах з’явілася наступная выява – Маці Божай Бялыніцкай – апякункі нашай парафіяльнай супольнасці.