Сёння мы размясцілі першую выяву на вокны капліцы – выяву св. Рафала Каліноўскага, які непасрэдным чынам звязаны з нашым горадам – паколькі ў свой час вучыўся ў Горацкай акадэміі.
26 снежня святары і законныя сёстры Магілёўскага дэканату сабраліся на духоўную сустрэчу. На гэты раз нас запрасілі да сябе айцы- кларэтыны.
Вечарам а 22 гадзіне нашая парафія сабралася разам, каб супольна распачаць святкаванне Раства Хрыстовага.
Перадусім хацеў бы падзякаваць супрацоўнікам інтэрнэт-партала catholic.by, дзякуючы кампетэнтнай і ахвярнай працы якіх таксама і Апостальская Нунцыятура магла данесці свой голас да грамадства і Касцёла, як у прыгожыя, так і ў складаныя моманты.
Сёння раніцай, у 6.30, ў нашай маленькай супольнасці адбылася незвычайная падзея – мы ўпершыню сабраліся разам на Рараты — адмысловыя святыя Імшы у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі ў перыяд Адвэнту.