7 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі атрымалі дыяканскае пасвячэнне 5 семінарыстаў. Пасвячэнне ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Працягваюцца яшчэ некаторыя рамонты ў нашым парафіяльным доме. Цяпер мы працягваем шпакляваць сцены, а таксама клеім шпалеры ў кухні-сакрыстыі.
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь інфармуе аб тым, што няма больш падставаў для далейшага ўтрымання ксяндза Уладзіслава Лазара ў следчым ізалятары КДБ.
“Хто вытрывае даканца, той будзе збаўлены”. Над гэтымі словамі разважала моладзь на малітоўным чуванні ў Магілёве ў ноч з 29 на 30 лістапада.
Сёння, 30 лістапада, адбылася вельмі важная падзея ў нашай маленькай супольнасці – сакрамант хрышчэння прыняла Валянціна, 4-гадовая дзяўчынка, якая разам з бабуляй, братам і сястрой вось ужо амаль паўгода славіць Бога разам з намі, прыязджаючы ў капліцу з в. Савы.
Дзякуючы падтрымцы ахвярадаўцаў нашай супольнасці, 29 лістапада нам удалося замяніць старыя вокны на шклопакеты ў капліцы і жылым памяшканні парафіяльнага дома.
У сераду, 27 лістапада, у нашым парафіяльным доме з’явілася цёплая вада – быў уведзены ў экспулатацыю і пастаўлены на гарантыйнае абслугоўванне новы газавы кацёл, які не толькі клапоціцца аб ацяпленні памяшканняў, але таксама падаграе ваду для бытавога выкарыстання.
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў:
— біскупам Віцебскай дыяцэзіі — шаноўнага прэзбітэра Алега Буткевіча, які ў дадзены момант выконвае абавязкі пробашча парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэкана дэканату Віцебск-паўночны;
— дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — шаноўнага прэзбітэра Юрыя Касабуцкага, які ў дадзены момант выконвае абавязкі канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адміністратара парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, якому прызначана тытулярная біскупская кафедра Шыліо (Scilio);
— дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі — шаноўнага мансіньёра Іосіфа Станеўскага, які ў дадзены момат выконвае абавязкі рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і віцэ-афіцыяла Міждыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў Гродне, якому прызначана тытулярная біскупская кафедра Табаікара (Tabaicara).
Паведамленне аб новых прызначэннях зроблена прэс-службай Святога Пасаду 29 лістапада 2013 г. у 12.00 паводле рымскага часу (14.00 паводле беларускага часу) і адначасова абвешчана ў адпаведных дыяцэзіях Беларусі.
Апостальская Нунцыятура, дзякуючы Богу і Святому Айцу за гэты дар, які з’яўляецца знакам асаблівай увагі і клопату аб Каталіцкім Касцёле ў Беларусі, выказвае найлепшыя пажаданні і сардэчныя віншаванні новапрызначаным біскупам, якія скіроўвае таксама да ўсіх біскупаў краіны, усіх вернікаў і ўсяго беларускага народа, просячы маліцца за новапрызначаных біскупаў і зычліва супрацоўнічаць з імі ў справе будавання Касцёла Хрыстовага ў еднасці з іншымі хрысціянамі і ўсімі людзьмі добрай волі – сынамі і дочкамі дарагой беларускай зямлі.