^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Пятница, 17 Январь 2014 22:49

Слуга Божы біскуп Баляслаў Слосканс, маліся за нас!

Автор 
Оцените материал
(1 Голосовать)

У нашай парафіяльнай капліцы з’явілася вельмі важная выява – выява слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса, адданага пастыра на нашай магілёўскай зямлі.

 

 

joomlamodniyportal.ru

 

Слуга Божы біскуп Баляслаў Слосканс

Нарадзіўся 31 жніўня 1893г. у в. Тілтгала Віцебскай губерні (цяпер гэта - Резекненскі раён Латвіі) у латышскай каталіцкай сем’і.

1909 г. – скончыў школу ў г. Резекне.

1911г. – паступленне ў Пецярбургскую Духоўную семінарыю.

1916г. – заканчэнне семінарыю і вучоба ў Духоўнай Акадэміі ў Пецярбургу.

21 студзеня 1917г. – прыняцце святарскіх пасвячэнняў (з рук біскупа Яна Цэпляка); пасля закрыцця Акадэміі - пастырскае служэнне ў храме св. Кацярыны на Неўскім праспекце, а таксама дапамога ў каталіцкіх парафіях у прыгарадах Пятраграда, як і ў Шліссельбургу, Кранштадце, Пятразаводску.

1924-25гг. – душпастырская паслуга ў Маскоўскімхраме свв. Пятра і Паўла, а пасля ўпарафіі св. Барбары ў Віцебску.

1926г. – паўторнае прызначэнне ў  парафію св. Кацярыны.

10 мая 1926 г. – біскуп Мішэль д’Эрбіньі, адмысловы пасланнік папы Пія XІ, у храме  св. Людовіка ў Маскве, тайна здзяйсняе біскупскае пасвячэнне кс. Баляслава Слосканса.

Жнівень 1926г. – прызначэнне біскупа Баляслава апостальскім адміністратарам Магілёўскай і Мінскай дыяцэзій.

17 верасня 1927г. – арышт біскупа, абвінавачванне ў шпіянажы.Зняволенне ў Салаўках.

13 кастрычніка 1930г. – вызваленне. Біскуп Баляслаў вяртаецца ў Магілёў.

8 студзеня 1931г. – паўторны арышт. Вязніцы Магілёва, Мінску, Масквы, Свярдлоўска, Краснаярска, Іркуцка. Ссылка ў Енісейск, а пасля ў Стара-Туруханск.

1933г. - латвійскаму ўраду ўдаецца дабіцца вызвалення біскупа Баляслава, абмяняўшы яго на савецкага шпіёна.

22 студзеня 1933г. – прыезд ў Рыгу.

26 сакавіка 1933г. – паводле запрашэння Святога Айца Пія XI біскуп Баляслаў выязджае ў Рым.  

1934г. – вяртанне ў Латвію. Біскуп Баляслаў становіцца выкладчыкам і духоўным айцом ў Рыжскай каталіцкай духоўнай семінарыі.

1944г., адступаючы з Латвіі пад ціскам савецкай арміі, немцы забіраюць з сабою трох біскупаў, у тым ліку і біскупа Баляслава. Ён трапляе у лагер для ваеннапалонных у Шнайдэмюлі. Дзякуючы клопату нямецкага епіскапату, бп Слосканс яшчэ да заканчэння вайны быў вызвалены з лагера і апынуўся ў Баварыі.

1946г. – пераезд ў Бельгію. Біскуп спачатку жыве ў супольнасці ReginaPacis,  а пасля ў бэнэдыктынскім апацтве Мон-Сезар у Лувене.

1952г. - папа Пій XII прызначае біскупа Баляслава апостальскім візітатарам рускіх и беларускіх эмігрантаў; таксама з’яўляўся прадстаўніком латвійскіх каталікоў ў Ватыкане. Вёў актыўную педагагічную дзейнасць.

1962-65гг. – біскуп Слосканс прымаеўдзелу II Ватыканскім Соборы.

18 красавіка 1981г. – біскуп Баляслаў адышоў у вечнасць.

10 кастрычніка 1993г. - парэшткі біскупа перавезлі ў Базіліку Божай Маці ў Аглоне (Латвія).

2000г. – Святы Пасад распачаў беатыфікацыйны працэс біскупа Баляслава.

20 снежня 2004г. – папа Ян Павел ІІ падпісаў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў біскупа Баляслава Слосканса.

 

 

Малітва аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса.

 

Божа, нашміласэрны Ойча, Ты паклікаў Слугу свайго біскупа Баляслава Слосканса, каб ён вёў Твой народ. Падчас пераследу і мучэнняў, у жудасным зняволенні і пакутах, у вымушаным выгнанні ён заставаўся верным вызнаўцам веры ў Цябе і любові да Цябе, верны свайму бісупскаму дэвізу: быць жывою ахвярай за ўсіх людзей, з якімі яго яднала братэрская сувязь. Просім Цябе, каб дзякуючы збаўчай ахвяры Твайго Сына Езуса Хрыста, а таксама заступніцтву і прыкладу Твайго Слугі Балеслава Слосканса мы кіравалі нашыя імкненні адпаведна Тваёй святой волі і згодна з Тваімі намерамі. Дзеля праслаўлення Імя Твайго няхай хутчэй завершыцца перад вачамі ўсіх дзяцей Тваіх працэс яго беатыфікацыі. Амэн

 

Прочитано 2673 раз Последнее изменение Пятница, 17 Январь 2014 22:54

Наведвальнікі

6538010
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
313
332
8777
6527896
8963
9690
6538010
Your IP: 18.97.14.84
Server Time: 2025-02-08 15:51:36
Счетчик joomla