На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
21 лістапада (чацвер): успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі
22 лістапада (пятніца): успамін святой Цэцыліі, панны і мучаніцы
24 лістапада (нядзеля): урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
У наступную нядзелю заканчываецца Год Веры, гэта дзень, у які можна атрымаць адпуст. Вялікая просьба узяць з сабою свечку, каб падчас Эўхарыстыі мець магчымасць разам з усімі падзякаваць Богу за перажыты літургічны Год Веры. Свечкі можна набыць у парафіяльным доме.
Зборы ахвяраванняў у наступную нядзелю будуць прызначаны на патрэбы духоўнай семінарыі.
На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:
у панядзелак – у 10.00 – святая Імша
з аўторку па пятніцу ўключна – святой Імшы ў капліцы не будзе – святар прыме удзел у абавязковых курсах, якія арганізуюцца для святароў, якія прынялі пасвечанні прэзбітэрату ў 2009-2013гг. Спатканне адбудзецца у Пінску.
у суботу – у 10.00 – святая Імша складковая за памерлых;
у наступную нядзелю – у 10.00 – святая Імша
– у 15.00 – святая Імша (у калоніі)
– у 16.30 – святая Імша.
Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці.
Вялікая просьба да жанчын – паклапаціцца аб кветніку пры парафіяльным доме.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы!
тэл: 8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)