На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
11 лістапада (панядзелак) – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
12 лістапада (аўторак) – свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.
16 лістапада (субота) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, Маці Божай Вастрабрамскай.
На гэтым тыдні расклад святых Імшаў і набажэнстваў будзе наступны:
з панядзелку па пятніцу ўключна – святой Імшы ў капліцы не будзе – святар прыме удзел у абавязковых штогадовых рэкалекцыях, а таксама ў Агульнабеларускай сустрэчы святароў, якая адбудзецца 15 лістапада ў Мінску.
у суботу – у 10.00 – святая Імша складковая за памерлых;
у наступную нядзелю – у 10.00 – святая Імша
– у 15.00 – святая Імша (у калоніі)
– у 16.30 – святая Імша.
Месяц лістапад асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб нашых продках, якія апярэдзілі нас у шляху да вечнасці.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы!
тэл: 8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)