^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Вторник, 12 Ноябрь 2013 15:07

Распараджэнне Мітрапаліта Тадэвуша адносна завяршэння Года веры

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

 

Ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, 24 лістапада 2013 г., завяршаецца распачаты 11 кастрычніка 2012 г. Папам Бэнэдыктам XVI Год веры, які стаў часам яе адраджэння і ўмацавання, часам Божай ласкі.

 

 Як знак удзячнасці за гэты час у еднасці са Святым Айцом Францішкам і Паўсюдным Касцёлам загадваю ва ўсіх парафіях архідыяцэзіі:

 

1. У суботу 23 кастрычніка 2013 г. пасля вячэрняй святой Імшы правесці Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту з Літаніяй да Божай Маці, як Маці нашай веры.

 

2. У нядзелю 24 лістапада 2013 г. на ўсіх Імшах прачытаць Пастырскае Пасланне з нагоды завяршэння Года веры і ўрачыста скласці Вызнанне веры з запаленымі свечкамі.

 

Пасля ўсіх Імшаў прачытаць адмысловую малітву аб умацаванні веры, а пасля галоўнай святой Імшы правесці Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту з Літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, актам прысвячэння Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса і праспяваць гімн “Цябе, Божа, праслаўляем”.

 

Выстаўленыя ў касцёлах і капліцах на працягу Года веры Дакументы Другога Ватыканскага Сабору і Катэхізіса Каталіцкага Касцёла пасля галоўнай святой Імшы працэсійна пераносяцца ў сакрыстыю.

 

3. Галоўныя ўрачыстасці завяршэння Года веры ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбудуцца 24 лістапада 2013 г. у архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў 13.00.

 

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

 

Мінск, 12 лістапада 2013 г.

 

 

Прочитано 2507 раз Последнее изменение Вторник, 12 Ноябрь 2013 22:27

Наведвальнікі

6361949
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
1005
1539
1005
6351069
19508
49607
6361949
Your IP: 44.201.97.138
Server Time: 2024-09-15 13:43:46
Счетчик joomla