“Дарагія браты і сёстры, дзякую Вам за супольную малітву. Як ведаеце, я – малады святар, можна нават сказаць – зялёны, няспелы… Таму прашу вашай падтрымкі і дапамогі, каб мы разам маглі прычыняцца да ўзрастання Царквы Хрыстовай на нашай зямлі. Калі будзеце вы прыходзіць у капліцу да Бога, то і я, ваш душпастыр, буду таксама адчуваць, што я патрэбен тут, у Горках” – звярнуўся да парафіянаў кс. Андрэй. “Калі будзем разам, ніякія цяжкасці не зломяць нас.”
Напрыканцы Найсвяцейшай Ахвяры ад імя парафіі віншавальныя словы прамовіла Таццяна Анатольеўна Цягуновіч: “Дзякуем Вам, кс. Андрэй, за ўсё тое, што адбываецца ад нядаўнага моманту ў нашай супольнасці. Дзякуем за шчырасць, адкрытасць, ахвярнасць і запал, які мы бачым у Вас.”
А пасля святой Імшы, у кухні-сакрыстыі, парафіяне разам са сваім святаром працягнулі гэтае маленькае святкаванне за салодкім сталом.
https://kasciol.by/index.php/ru/naviny/item/20-nash-dushpastyr-adznachy-dzen-svajgo-naradzhennya#sigProGalleria5d12bbeef9