У спатканні прынялі ўдзел:
кс. Павел Шылак, дэкан; а. Ежы Вежхоўскі СMF, а. Гжэгаж Ксёнжэк SchP, а. Віталій Чабатар СMF, кс. Андрэй Далянскі, кс. Аляксандр Шупенька, кс. Андрэй Кеўліч і кс. Павел Беразун, с. Бернардэта MSF, с. Клаўдыяна MSF, с. Генуэфа CSA, с. Алена CSA, а таксама семінарыст Яўгеній Пархімовіч, які знаходзіцца на практыцы ў Касцюковіцкай парафіі.
На Святую Імшу ўзначаліў кс. Павел Шылак, дэкан. У гаміліі а. Гжэгаж Ксёнжэк, душпастыр з Чавусаў, падкрэсліў вельмі важнае значэнне Раства Хрыстовага.
“Божае Нараджэнне – не казка, і таму мы павінны задаць пытанне: Ці часам мы, святары, не акцэнтуем пэўнай незразумелай салодкасці, забываючыся аб тым, што нараджэнне Збаўцы прынесла надзею на збаўленнне чалавецтву?” – нагадаў айцец. “Няхай прыклад апекуна сённяшняга дня, св. Стэфана, дасць нам мужнасць у абвяшчэнні Евангелля, а заступніцтва св. Юзафа дапамагае давяраць Богу ў кожную хвіліну жыцця.”
Пасля святой Імшы адбылося дзяленне аплаткам і пачастунак, які падрыхтавалі вернікі парафіі.
А пасля духавенства абмеркавала пастырскаю дзейнасць у дэканаце. Кс. Павел Шылак з кс. Андрэем Кеўлічам прадставілі ідэю апрацавання дэканальнай інтэрнет-старонкі (, якая павінна стаць добрай базай для знаходжання інфармацыі аб Касцёле на Магілёўшчыне, яго мінулым, а таксама сучаснасці.
Святары, адказныя за фармацыю Літургічнай Службы алтара, прыпомнілі ўдзельнікам сустрэчы аб тым, што 4 студзеня 2014г. у Магілёўскай катэдры адбудзецца спатканне міністрантаў.
Акрамя гэтага, была а. Ежым і а. Гжэгажам было ўзнята пытанне аб магчымасці арганізацыі пешай пілігрымкі ў Будслаўскую святыню летам 2014г. Прысутныя падтрымалі ідэю, і прыйшлі да высновы, што да канца студзеня неабходна сабраць інфармацыю аб асобах, якія жадаюць прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве.
Узмоцненыя духоўна, мы вяртаемся да сваіх супольнасцей, каб несці святло Божай Праўды тым, хто шукае Бога ў сваім жыцці, разумеючы што такія спатканні сапраўды неабходныя нам, святарам і сёстрам законным, бо як кажуць – адзін у полі не ваяр…
https://kasciol.by/index.php/ru/naviny/item/46-spatkanne-dukhavenstva-dekanatu#sigProGalleria03541ac51a