У бліжэйшыя дні ў літургіі ўспамінаем:
у сераду – 1 студзеня – урачыстасць абавязковая Святой Багародзіцы Марыі;
у чацвер – успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла.
На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:
у панядзелак – у 18.00;
у аўторак – у 10.00;
у сераду – у 11.00;
у чацвер – у 18.00;
у пятніцу – у 18.00;
у суботу – у 18.00;
у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00.
Шчыра дзякую ўсім за ўдзел ва ўрачыстасцях Божага Нараджэння.
6 студзеня – урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень адбываецца благаслаўлненне крэйды, якой мы пазначаем дзверы нашых дамоў і кватэр на знак таго, што мы – веруючыя людзі.
Рыхтуемся да душпастырскай візітацыі нашых сем’яў – просьба да ўсіх жадаючых звярнуцца да святара, каб запісацца.
Як бачым, удалося нам з Божай дапамогай размясціць першую выяву на вокнах нашай капліцы – выяву св. Рафала Каліноўскага. У бліжэйшы час з’явіцца наступная выява – Маці Божай Бялыніцкай, апякункі нашай парафіяльнай супольнасці. Хто жадае далучыцца да ўспамогі гэтай справы – просьба звяртацца да Таццяны Анатольеўны.
У нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы дарослых, падчас якіх мы спрабуем разам разважаць над нашай духоўнасцю. Спатканні будуць адбывацца па нядзелях пасля святой Імшы а 10.00.
Віншуем з днём народзінаў Настассю, якая ўчора адзначыла гэты важны дзень у сваім жыцці, а таксама п. Дануту, якая будзе святкаваць дзень нараджэння ў бліжэйшыя дні.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы, а перадусім належнай падрыхтоўкі да Раства Хрыстовага!
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)