^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Вторник, 24 Декабрь 2013 10:12

Пастырскія аб’явы на 22.12.2013

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

 ІV Нядзеля Адвенту.

 

 

 

У бліжэйшыя дні ў літургіі ўспамінаем:

у аўторак – 24 снежня – вігілія ўрачыстасці Божага Нараджэння;

у сераду – 25 снежня – урачыстасць Божага Нараджэння;

у чацвер – свята св. Стэфана, першамучаніка;

у пятніцу – свята св. Яна, апостала і евангеліста.

у суботу – свята свв. Немаўлят, мучанікаў;

у наступную нядзелю – Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа.

 

На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:

у панядзелак – у 18.00;

у аўторак – у 22.00 – святая Імша ў вігілію Божага Нараджэння;

у сераду – у 10.00 і 16.00;

у чацвер – у 18.00;

у пятніцу – у 18.00;

у суботу – у 10.00;

у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00.

 

Запрашаю далучыцца да падрыхтоўкі дэкарацыі на Божае Нараджэнне. 

 

Першыя 8 дзён пасля  ўрачыстасці Божага Нараджэння імкнемся перажываць радасна, таму ў бліжэйшую пятніцу не абавязвае пятнічны пост.


Ёсць магчымасць набыць аплаткі на вігілійны стол (кошт - дабравольная ахвяра) – звяртацца да Настасіі ці Таццяны Анатольеўны.

 

Шчырая падзяка для усіх, хто дапамагае ў тых працах, якія адбываюцца ў парафіяльным доме. Цяпер ёсць ідэя штосьці зрабіць з нашымі вокнамі ў капліцы – наклеіць на іх выявы Маці Божай Бялыніцкай; св. Міхала Арханёла – апекуна Касцёла ў Беларусі; Слугі Божага Кс. Біскупа Баляслава Слосканса, які з’яўляецца для нас не толькі прыкладам адданага пастыра Касцёла на Магілёўшчыне, але і мужным вызнаўцам веры; а таксама св. Рафала Каліноўскага – ён у свой час вучыўся ў Горацкай Акадэміі (праўда – не скончыў :) ). Шчырае дзякуй усім, хто дапаможа ў гэтай справе.

 

Запрашаем далучыцца да акцыі “Вігілійная свечка”, якую праводзіць Карытас – дабрачынная арганізацыя Касцёла. Звяртацца да Таццяны Анатольеўны. Ёсць магчымасць набыць каляндар на надыходзячы 2014г. Звяртацца на Настасіі.

 

Пачынаючы ад наступнай нядзелі, у нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы дарослых, падчас якіх мы спрабуем разам разважаць над нашай духоўнасцю. Спатканні будуць адбывацца пасля святой Імшы а 10.00.

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы, а перадусім належнай падрыхтоўкі да Раства Хрыстовага!

 

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2784 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 17:31

Наведвальнікі

6568869
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
126
347
126
6566243
9545
12531
6568869
Your IP: 2600:1f28:365:80b0:2f0a:1a0f:ef6:fd8a
Server Time: 2025-04-27 13:47:27
Счетчик joomla