Было прынята рашэнне, што падчас следства, якое яшчэ працягваецца, святар павінен знаходзіцца ў пастаянным месцы, маючы свабоду перамяшчэння і дзеяння, паводле вызначаных нормаў, з абавязкам штодзённай рэгістрацыі ў аддзяленні міліцыі.
“Камітэтам дзяржаўнай бяспекі па ўзгадненні з Генеральнай пракуратурай 3 снежня абвінавачанаму кс. Уладзіславу Лазару на падставе артыкула 119 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса змененая мера стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах” – паведамляе начальнік прэсавай службы КДБ Артур Стрэх.
Паводле: http://catholic.by, http://svaboda.org