У літургіі на гэтым тыдні ўспамінаем:
9 снежня (панядзелак): абавязковая ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ
13 снежня (пятніца): успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы
14 снежня (субота): успамін св. Яна ад Крыжа, святара і Доктара Касцёла.
Перажываем Адвент – час радаснага чакання на Хрыста Збавіцеля. Згодна з традыцыяй, якая існуе на нашай зямлі, мы бяром у гэты час пэўныя канкрэтныя пастановы, якія дапамогуць перажыць належным чынам гэты Богам дадзены час.
Адной з магчымасцей належнага перажывання Адвенту з’яўляецца Раратняя Святая Імша – адмысловая Найсвяцейшая Ахвяра, якая служыцца вельмі зранку, і падчас якой мы ў асаблівы спосаб просім заступніцтва Дзевы Марыі. Сардэчна запрашаем на Рараты ў нашай парафіяльнай супольнасці, якія будуць адбывацца па серадах а 6.30.
На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:
у панядзелак – у 18.00 – святая Імша;
у аўторак – у 18.00 – святая Імша;
у сераду – у 6.30 – Раратняя святая Імша;
у чацвер - у 18.00 – святая Імша;
у пятніцу і суботу – святой Імшы ў капліцы не будзе (святар запрошаны на рэкалекцыі ў Друю – Віцебская дыяцэзія)
у наступную нядзелю – у 18.00 – святая Імша
Запрашаем далучыцца да акцыі “Вігілійная свечка”, якую праводзіць Карытас – дабрачынная арганізацыя Касцёла. Звяртацца да Таццяны Анатольеўны.
Ёсць магчымасць набыць каляндар на надыходзячы 2014г. Звяртацца на Настасіі.
Як бачым, з Божай дапамогай мы памянялі вокны. Шчыра дзякую усім за клопат, асабліва кожнаму, хто прыбіраў у пятніцу вечарам нашую капліцу.І, канешне, прашу і надалей Вашай дапамогі і падтрымкі.
Як бачым, трошкі змяніла выгляд нашая кухня-сакрыстыя. Шчырая падзяка для усіх, хто дапамог у паклейцы шпалераў. Ну і, канешне, запрашаю, наколькі гэта магчыма, яшчэ дапамагчы і ў далейшых працах на гэтым тыдні. Хто жадае далучыцца да сумеснай працы, просьба звяртацца да п. Аліны і п. Яўгеніі.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы!
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)