^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Четверг, 05 Декабрь 2013 09:29

Пастырскія аб’явы на 01.12.2013

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

І Нядзеля Адвенту – пачатак новага літургічнага года.

 

 

У літургіі успамінаем:

3 снежня (аўторак): успамін св. Францішка Ксаверыя

6 снежня (пятніца): успамін св. Мікалая, біскупа

7 снежня (субота): успамін св. Амброзія, біскупа і Доктара Касцёла.

 

Распачалі мы новы літургічнага перыеду – Адвент – час радаснага чакання на Хрыста Збавіцеля. Згодна з традыцыяй, якая існуе на нашай зямлі, мы бяром у гэты час пэўныя канкрэтныя пастановы, якія дапамогуць перажыць належным чынам гэты Богам дадзены час.

 

 

Адной з такіх магчымасцей з’яўляецца Раратняя Святая Імша – адмысловая Найсвяцейшая Ахвяра, якая служыцца вельмі зранку, і падчас якой мы ў асаблівы спосаб просім заступніцтва Дзевы Марыі. Прапанова – з наступнага тыдня арганізаваць 1 раз на тыдзень раратнюю святую Імшу.

 

Згодна з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі збор ахвяраванняў сёння прызначаны для дапамогі ахвярам тайфуну на Філіпінах.

 

 

На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:

у панядзелак, сераду, чацвер і пятніцу – у 18.00 – святая Імша;

у аўторак – у 9.00 – святая Імша;

у суботу – у 10.00 – святая Імша складковая за памерлых;

у наступную нядзелю    – у 10.00 – святая Імша

                                               – у 15.00 – святая Імша (у калоніі)

– у 16.30 – святая Імша.

 

Як бачым, з Божай дапамогай мы памянялі вокны. Шчыра дзякую усім за клопат, асабліва кожнаму, хто прыбіраў у пятніцу вечарам нашую капліцу.І, канешне, прашу і надалей Вашай дапамогі і падтрымкі.

 

Некалькі дзён назад Папа Францішак абвясціў аб намінацыі 3 новых біскупаў для Беларусі: — біскупам Віцебскай дыяцэзіі — кс. Алега Буткевіча; — дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі — кс. Юрыя Касабуцкага; — дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі — кс. прэлата Іосіфа Станеўскага. Шчыра запрашаем маліцца за біскупаў-электаў, каб былі сапраўднымі адданымі Пастырамі на нашай зямлі.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы!

 

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2418 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 17:34

Наведвальнікі

6538024
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
327
332
8791
6527896
8977
9690
6538024
Your IP: 18.97.14.84
Server Time: 2025-02-08 15:59:43
Счетчик joomla