- На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:
ü у панядзелак, аўторак, сераду, суботу - святой Імшы ў капліцы не будзе (з панядзелку святар будзе знаходзіцца на рэкалекцыях у Магілёве, а ў пятніцу і суботу – выезд у Мінск)
ü у чацвер – у 10.00
ü у пятніцу –у 18.00
ü у наступную нядзелю – у 10.00 i16.00
- Ад сённяшняга дня крыжы завешваюцца фіялетавай тканінай. Ужо ў ХІІІ стагоддзі гэтая практыка была вядомай у Еўропе. Касцёлы былі багата ўпрыгожаныя крыжамі і часта таксама трыумфальнымі фігурамі (Валадара і Святара). Перад Вялікаднем гэтыя крыжы імкнуліся захіліць, каб увесці пакутны настрой сярод вернікаў. Сёння гэта сімвал пакутаў і поўнага знясілення Збаўцы на крыжы. Закрыццё крыжоў працягваецца да ўрачыстай літургіі Вялікай пятніцы.
- Наступная нядзеля – Пальмовая Нядзеля – прыносім на Літургію вербачкі, каб ушанаваць урачысты ўваход Хрыста ў Ерусалім. Будзем таксама чытаць Муку Пана. Шчырая просьба запрасіць усіх каталікоў нашай парафіі.
- У пятніцу вечарам пасля святой Імшы – Крыжовы Шлях у інтэнцыі парафіі. У нядзелю пасля святой Імшы а 10.00 – Песні Жальбы.
- Парафіяльная газета Emmaus.
- Ёсць магчымасць набыць пасхальныя свечкі “Карытас”. Гэтыя свечкі прызначаныя на велікодны стол. Для ахвяраванняў на гэтую мэту звяртацца да Настассі.
- запрашаем усіх далучыцца да акцыі збору прадуктаў, якія мы пасля перададзім сем’ям, якія знаходзяцца ў патрэбе.
- Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)