“Сужэнская любоў - знак вечнай Любові, якая нас стварыла, і ласка якой асвятляе жаданне мужчыны і жанцыны ўзаемна прысвяціць сябе ў сужэнскім жыцці.”
Бэнедыкт XVI
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства з’яўлялася святым саюзам, а Хрыстос нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту.
У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
У нашай парафіі падрыхтоўка да сакраманту сужэнства адбываецца падчас індывідуальных сустрэч са святаром. Цыкл уключае ў сабе 7 спатканняў, падчас якіх нарачоныя пазнаюць навучанне Касцёла адносна сужэнства і сям’і:
Сустрэча 1. Этапы развіцця любові. Сужэнства паводле Божага намеру. Асноўныя хрысціянскія малітвы.
Сустрэча 2. Годнасць чалавечай асобы. Адказнае бацькоўства. Божыя запаведзі і касцёльныя наказы.
Сустрэча 3. Будаванне сужэнскай супольнасці. Апостальскі Сімвал веры.Галоўныя праўды веры.
Сустрэча 4. Пагрозы для сужэнства. Сакраманты хрысціянскага ўтаямнічання (Хрост. Канфірмацыя, Эўхарыстыя).
Сустрэча 5. Рэлігійнае жыццё ў сям’і. Сакраманты аздараўлення (Пакаянне, Намашчэнне хворых).
Сустрэча 6. Літургія сакраманту сужэнства. Сакрамэнты служэння хрысціянскай супольнасці.
Сустрэча 7. Размова з душпастырам.
Атрымаць дадатковую інфармацыю можна таксама па тэлефоне: +375298809919 (кс. Андрэй)