РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ:
у панядзелак, сераду пятніцу – святая Імша ў 18.00
у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
у нядзелю –6 сакавіка – святая Імша ў 10.00
1.У літургіі:
02.03.2022 – серада –Папяльцовая Серада
2.Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў сувязі з вайной ва Украіне.
3.Заклік да малітвы аб спыненні вайны – агрэсіі на ўкраінскай зямлі -аб як найхутчэйшым спыненні і як найменшых ахвярах распачатага канфлікту. Каб ён не перарос у чарговую сусветную вайну. Прапанова – штодзённа ахвяраваць малітву Вяночкам да Божай Міласэрнасці ў гэтай інтэнцыі.
Святы Айцец заклікаў вернікаў прысвяціць Папяльцовую сераду посту ў інтэнцыі міру. Пастыр паўсюднага Касцёла заклікае «ўстрымацца ад любых дзеянняў, якія прычыняць яшчэ большыя пакуты насельніцтву, дэстабілізуюць суіснаванне паміж дзяржавамі і дыскрэдытуюць міжнароднае права».
4.Інтэнцыі Святога Айца на люты 2022 года – за манашак і іншых кансэкраваных жанчын. Молімся за законніц і іншых кансэкраваных жанчын, дзякуючы ім за іх місію і мужнасць, каб яны працягвалі адкрываць новыя адказы на выклікі нашага часу.
У сакавіку будзем маліцца ў наступнай інтэнцыі: “Аб хрысціянскім адказе на біяэтычныя выклікі”. Перад абліччам новых біяэтычных выклікаў давайце маліцца, каб мы, хрысціяне, заўсёды падтрымлівалі абарону жыцця праз малітву і грамадскую дзейнасць.
5.Сінадальная камісія пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі пастанавіла працягнуць час Сінадальнай кансультацыі да канца лютага.
6.Пачатак Вялікага Посту – 2 сакавіка– асаблівага часу, калі мы рыхтуемся да Пасхі Хрыстовай – самага галоўнага свята для ўсіх хрысціян. Будзем імкнуцца да таго, каб знайсці час на малітву. У Папяльцовую сераду для вернікаў прадпісана не толькі ўстрыманне ад мяса, але і пост (сціслы пост), які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы. Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз паесці дасыта, не забараняецца спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары. Такі пост абавязвае вернікаў ад 18 да 60 гадоў жыцця.
7.У чацвер – а 9.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, малітва аб пакліканнях. У пятніцу – пасля святой Імшы – Крыжовы Шлях
8.Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня. Запрашаем і далей далучацца да гэтай добрай ініцыятывы, бо гэта – нашая агульная справа. Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!