РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ:
у панядзелак, аўторак, сераду, пятніцу– святая Імша ў 18.00
у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
у нядзелю – 7 лютага – святая Імша ў 8.00 і 16.00.
1.у літургіі:
02.02.2021 – аўторак – свята Ахвяравання Пана
03.02.2021 – серада – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка
05.02.2021 – пятніца – успамін св. Агаты, мучаніцы
06.02.2021 – субота – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў
2.2 лютага – свята Ахвяравання Пана (Грамніцы) – адбываецца асвячэнне свечак, якія называюцца грамнічнымі; 3 лютага - малітва аб здароўі горла праз заступніцтва св. Блажэя; 5 лютага - благаслаўленне хлеба і вады у гонар св. Агаты
3.ёсць магчымасць пастырскага наведвання сем’яў – запрашаем святара ў наш дом, каб разам памаліцца, папрасіць Божага благаслаўлення над нашымі сем’ямі, а таксама паразмаўляць.
4.7 лютага ў нядзелю ў касцёле Ўнебаўзяцця НПМ і св. Станіслава адбудзецца святая Імша падзякі за служэнне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў якасці Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
5.у сераду – малітва за ахвярадаўцаў нашай супольнасці.
6.У чацвер – малітва аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця; у пятніцу – малітва на Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.
7.Малітоўная інтэнцыя Папы Рымскага на люты 2021 года: паўсюдная: гвалт у адносінах да жанчын. Молімся за жанчын, якія сталі ахвярамі гвалту, каб іх абараняла грамадства і каб іх цярпенні былі заўважаны і пачуты.
8.7 лютага – дзень нараджэння кс. Паўла Адамовіча, душпастыра Крычаўскай парафіі.
9.Сённяшнія ахвяраванні прызначаюцца па падтрымку дзейнасці старонкі https://catholic.by/.
Кс. Аляксандр Улас, дырэктар: “Рэдакцыя парталу Catholic.by цяпер таксама перажывае няпросты перыяд. Таму асабліва прыемна і радасна адчуваць шчодрую і бескарыслівую дапамогу звычайных людзей, якія, самі знаходзячыся ў цяжкіх умовах, імкнуцца дапамагчы тым, чым могуць. Тым больш каштоўным у вачах Бога з’яўляецца евангельскі «ўдові грош», якім чытачы парталу Catholic.by імкнуцца падтрымаць яго рэдакцыю. (…) Няхай добры Бог, які бачыць патаемнае, аддзячыць вам і вашым блізкім сваім благаслаўленнем і напоўніць сэрцы радасцю і супакоем ў гэты складаны для ўсіх нас час.”
10.Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня.
11.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.