Навіны з жыцця нашай парафіі і Каталіцкага Касцёла ў Беларусі
Генеральны вікарый нашай архідыяцэзіі, старшыня Камісіі па справах духавенства, а таксама Рады па сродках масавай камунікацыі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскуп Юрый Касабуцкі, пракаментваў на сваёй старонцы ў https://www.facebook.com/ затрыманні а. Віталія Быстрова і кс. Вячаслава Барка, якія адбыліся апошнім часам: грэка-каталіцкі святар Віталій Быстроў быў 30 лістапада грэка-каталіцкі святар айцец Віталь Быстроў быў асуджаны ў Івацэвічах да арышту на 10 сутак паводле арт. 23.34 КаАП., а кс. Вячаслаў Барок 3 снежня асуджаны да арышту на 10 сутак паводле арт. 17.10 КаАП.
Прапануем тэкст звароту каталіціх біскупаў Беларусі да католікаў і ўсіх людзей добрай волі ў сувязі з паглыбленнем грамадска-палітычнага крызісу ў краіне.
Зварот
Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
да дзяржаўных уладаў Рэспублікі Беларусь
Увечары пятніцы 21 жніўня ланцуг з жывых людзей, які працягнуўся ад урочышча Курапаты да ізалятараў на вуліцы Акрэсціна, стаў сімвалам пакаяння і перапрашэння за растаптаную ў гэтых месцах чалавечую годнасць.