^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Суббота, 28 Ноябрь 2020 13:49

Зварот каталіцкіх біскупаў Беларусі ад 25 лістапада 2020г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Прапануем тэкст звароту каталіціх біскупаў Беларусі да католікаў і ўсіх людзей добрай волі ў сувязі з паглыбленнем грамадска-палітычнага крызісу ў краіне.

Наша бацькаўшчына Беларусь ужо чацвёрты месяц знаходзіцца ў нябачным дагэтуль грамадска-палітычным крызісе, які, на жаль, паглыбляецца. Насілле не спыняецца, надалей праліваецца кроў, грамадства падзелена. Гэта не прадвяшчаенамшчаслівай будучыні, бо, як казаў Хрыстус, дом, падзелены сам у сабе, не выстаіць (пар. Мц 12, 25).

 

Цяжка паверыць, што такое адбываецца ў нашай міралюбнай краіне, вядомай сваёй талерантнасцю і згодай паміж людзьмі розных веравызнанняў і нацыянальнасцяў.

 

Каталіцкі Касцёл, кіруючыся Евангеллем і пабудаваным на ім сацыяльным вучэннем, выказваецца супраць насілля, беззаконня, несправядлівасці і няпраўдыі асуджае іх. Касцёл заклікае да мірнага вырашэння ўзніклых праблем шляхам дыялогу ў духу любові да Бога і бліжняга, з захаваннем Божых і чалавечых законаў.

 

Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, далучаемся да звароту Папы Францішка, скіраванага ім пасля малітвы «Анёл Панскі» 13 верасня 2020 г. да дзяржаўных уладаў. У ім Пантыфік заклікаў прыслухацца да голасу суграмадзянаў і пайсці насустрач іх законным імкненням, забяспечваючы поўную павагу да правоў чалавека і грамадзянскай свабоды.

 

Пры гэтым мы хочам падкрэсліць, што галоўная мэта Касцёла — абвяшчаць Евангелле дзеля пабудовы Божага Валадарства, якое не кіруецца прынцыпамі гэтага свету і не прэтэндуе на зямную ўладу. Таму Касцёл не выконвае дзяржаўных функцый і не можа нікім выкарыстоўвацца ў палітычных мэтах.

 

У гэты лёсавызначальны час гісторыі нашай бацькаўшчыны, як навучаў святы апостал Павел, мы павінны несці цяжар адзін аднаго(пар. Гал 6, 2), аказваць узаемную падтрымку і салідарнасць дзеля будавання згуртаванай, а не падзеленай Беларусі.

 

Звяртаемся да католікаў і ўсіх людзей добрай волі з заклікам працягваць узносіць свае малітвы ў інтэнцыі хуткага і мірнага вырашэння крызісу, бо благаслаўлёныя міратворцы і тыя, хто імкнецца да справядлівасці, як кажа Хрыстус. Няхай дабро пераможа зло.

Мір і дабро табе, наша бацькаўшчына Беларусь!

 

Каталіцкія біскупы Беларусі

 

 

 

Мінск, 25 лістапада 2020 г.

Прочитано 274 раз Последнее изменение Суббота, 28 Ноябрь 2020 14:00

Наведвальнікі

6537315
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
434
5550
8082
6527896
8268
9690
6537315
Your IP: 18.97.9.174
Server Time: 2025-02-06 23:06:39
Счетчик joomla