^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Суббота, 13 Июнь 2020 19:39

Пастырскія аб’явы на 14.06.2020г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

ХІ Нядзеля Звычайнага Перыяду

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ:

у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00

у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00

у нядзелю – 21 чэрвеня – святая Імша ў 8.00 і 16.00.

1.у літургіі:

19.06.2020 – пятніца – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса

У пятніцу пасля актавы Божага Цела Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Гэтая ўрачыстасць выражае праўду, аб якой сказаў св. апостал Ян: «Бог ёсць любоў».

Культ Сэрца Езуса быў вядомы яшчэ ў Сярэднявеччы, распаўсюдзіўся ў Касцёле і быў афіцыйна прызнаны пад уплывам аб’яўленняў, якія перажыла французская манашка-містык XVII стагоддзя св. Маргарыта Марыя Алякок. Гэтая ўрачыстасць кажа пра сімволіку сэрца, што выражае любоў. Усе літургічныя тэксты гэтай урачыстасці звяртаюць увагу перадусім на Божую любоў, найбольш яскравы сімвал якой — Сэрца Езуса.

20.06.2020 – субота  – успамін Беззаганнага Сэрца НПМ

Успамін Беззаганнага Сэрца Марыі — свята, прысвечанае ўшанаванню Беззаганнага Сэрца Багародзіцы. Адзначаецца ў суботу, на наступны дзень пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса, на дзявяты дзень пасля ўрачыстасці Божага Цела і на трынаццаты пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Сэрца Марыі з’яўляецца сімвалам любові Багародзіцы да людзей, а таксама міласэрнасці і спачування да чалавецтва, за выратаванне якога яна няспынна ўзносіць малітву.

2.Сённяшнія ахвяраванні прызначаюцца на арганізацыю невялікай дапамогі для школы-інтэрнат у агр. Расна Дрыбінскага раёна. Плануем набыць для іх неабходныя рэчы для клопату за тэрыторыяй, якая ім прыналежыць.

3.Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, заклікае нас да адказнага стаўлення да гэтай праблемы. Ёсць магчымаць кожны дзень у сем’ях ці асабіста ў 15.00 маліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, і (або) у 20.30 святы Ружанец. Заклікаем выконваць тыя санітарныя прафілактычныя заўвагі, якія рэкамендуюць біскупы.

4.у суботу, 20 чэрвеня – парафіяльнае свята ў парафіі Беззаганнага Сэрца НПМ у Оршы

5.Месяц чэрвень будзем перажываць, асаблівым чынам звяртаючыся да Бога ў малітве Літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.

6.  Вялікі дзякуй за складзеныя ахвяраванні на мінулым тыдні, якія прызначаюцца на працяг рамонтных прац у парафіі. Прашу аб малітве ў інтэнцыі тых прац па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якія мы з Божай дапамогай працягваем.

8. Імяніны, дні нараджэння: кс. Валерый Даўгуль, вікарый з Магілёва (14.06, ім.; 16.06, гадавіна святарскіх пасвячэнняў, 2012); кс. Павел Шылак (14.06, дз.нар.);

9. Запланаваны на 3–4 ліпеня г.г. Будслаўскі фэст пераносіцца напазнейшы час. Пра магчымасць яго правядзення будзе паведамлена пазней. Разам з тым, 2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці. Парадак багаслужэнняў будзе наступны:

1 ліпеня – 18:00; 2 ліпеня – 9:00, 12:00, 18:00

10. Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.

кс. Андрэй Кеўліч, пробашч

Прочитано 457 раз Последнее изменение Суббота, 13 Июнь 2020 19:42

Наведвальнікі

6526658
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
120
248
1204
6522999
7301
44125
6526658
Your IP: 18.97.9.175
Server Time: 2025-01-22 04:38:26
Счетчик joomla