РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ:
у панядзелак, сераду, чацвер, пятніцу– святая Імша ў 18.00
у аўторак, суботу – святая Імша ў 10.00
у нядзелю – 24 мая – святая Імша ў 8.00 і 16.00.
1.у літургіі:
21.05.2020 – чацвер –урачыстасць Унебаўшэсця Пана
Пасля свайго ўваскрасення Езус Хрыстус з’яўляўся сваім вучням, а праз 40 дзён на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Азначэнне “Унебаўшэсце Пана” паходзіць з апісання, пераказанага св. Лукой у “Дзеях Святых Апосталаў” (Дз 1, 9-11). Урачыстасць Унебаўшэсця Хрыста ранні Касцёл злучаў з таямніцай Спаслання Святога Духа на Апосталаў. Гісторыя літургіі ведае гэтую ўрачыстасць з IV ст.
2. Месяц май у Каталіцкім Касцёле прысвечаны Маці Божай – молімся праз заступніцтва Багародзіцы Літаніяй Ларэтанскай.
3. Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, заклікае нас да адказнага стаўлення да гэтай праблемы. Як веруючыя людзі, мы перадусім павінны звяртацца да Бога,таму Канферэнцыя Біскупаў запрашае ўсіх вернікаў да малітвы ў інтэнцыі прадухілення пандэміі каранавірусу.Біскупы заклікаюць кожны дзень у сем’ях ці асабіста ў 15.00 маліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, і (або) у 20.30 святы Ружанец. Заклікаем выконваць тыя санітарныя прафілактычныя заўвагі, якія рэкамендуюць біскупы.
4. Молімся з біскупа Антонія Дзям’янка, які знаходзіцца ў шпіталі, а таксама святароў і ўсіх, хто хварэе на розныя хваробы.
5. Гадавіна святарскага пасвячэння: а. Гжэгаж Ксёнжэк SP(17.05), а. Віталій Чабатар CMF(20.05), а. Раман Шульц OP(21.05), а. Ежы Вежхоўскі CMF(23.05)
6. Молімся за арганізацыю “Праметэй” і за яе кіраўніка Федаровіча Анатолія Іванавіча, якая змагла дапамагчы нашай супольнасці – спонсарская дапамога ў выглядзе будаўнічага пяску.
7. Сёння і заўтра – асаблівым чынам звяртаемся праз заступніцтва св. Яна Паўла ІІ з нагоды юбілея 100-годдзя з дня нараджэння
8. прашу аб малітве ў інтэнцыі тых прац па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якія мы распачалі на мінулым тыдні.
9. Вялікая падзяка за клопат аб чысціні святыні напрацягу мінулага тыдня, а таксама за тыя працы, якія нам удалося зрабіць.
10. Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.