На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:
- у панядзелак, пятніцу – у 18.00
- у аўторак, сераду, суботу – у 10.00
- у чацвер святой Імшы ў капліцы не будзе
- у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00.
Сёння, 23 лютага, у Касцёле ў Беларусі перажываем дзень асаблівай малітвы за Украіну.
У нашай парафіі па нядзелях адбываюцца катэхезы дарослых, падчас якіх мы спрабуем разам разважаць над нашай духоўнасцю. Сёння паспрабуем распачаць разважанне над Літургіяй Слова.
Парафіяльная газета Emmaus – штотыднёвы бюлетэнь для супольнасці, у якім знойдзем м.інш. парафіяльныя абвесткі, разважанне над Божым Словам, і іншую карысную інфармацыю для духоўнасці.
Рыхтуемся да распачацця Вялікага Посту – 5 сакавіка – Папяльцовая Серада.
Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, а таксама парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)