У літургіі:
- 22 лютага – свята Катэдры св. Пятра Апостала.
На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:
ü у панядзелак, пятніцу – у 18.00
ü у аўторак, сераду, суботу – у 10.00
ü у чацвер святой Імшы ў капліцы не будзе – у Мінску будзе адбывацца пастырскае спатканне духавенства
ü у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00.
17 лютага плануецца дэканальная візітацыя нашай парафіі – нашую супольнасць наведае кс. Павел Шылак, дэкан нашага рэгіёну. Вялікая просьба прыйсці на святую Імшу а 18.00, каб пазнаёміцца з новым кс. Дэканам і паказаць, што нашая супольнасць – дастаткова “жывая”.
У нашай парафіі па нядзелях адбываюцца катэхезы дарослых, падчас якіх мы спрабуем разам разважаць над нашай духоўнасцю. Сёння паспрабуем разважыць пытанне: “Уступныя абрады”, а ў наступную нядзелю – “Літургія Слова”.
Спрабуем арганізаваць ў нашай парафіі невялікую газетку – штотыднёвы бюлетэнь для супольнасці, у якім знойдзем м.інш. парафіяльныя абвесткі, разважанне над Божым Словам, і іншую карысную інфармацыю для духоўнасці.
Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, а таксама парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)