РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ:
у панядзелак, сераду, пятніцу– святая Імша ў 18.00
у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
у нядзелю – 19 красавіка – святая Імша ў 8.00 і 16.00.
1.Перажываем Вялікдзень – самае галоўнае свята для ўсіх хрысціян. Шчырая падзяка ўсім, хто прыняў удзел у супольнай малітве ў Вялікі Чацвер, Вялікую Пятніцу, і Вялікую Суботу.
2.Першыя дні Велікоднага Перыяду – перажываюцца асаблівым чынам – Актава Пасхі.
У гэты час у пятніцу – абавязку посту няма. Запрашаем да супольнай малітвы ў гэтыя дні.
3.Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, заклікае нас да адказнага стаўлення да гэтай праблемы. Як веруючыя людзі, мы перадусім павінны звяртацца да Бога,таму Канферэнцыя Біскупаў запрашае ўсіх вернікаў да малітвы ў інтэнцыі прадухілення пандэміі каранавірусу.Біскупы заклікаюць кожны дзень у сем’ях ці асабіста ў 15.00 маліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, і (або) у 20.30 святы Ружанец. Заклікаем выконваць тыя санітарныя прафілактычныя заўвагі, якія рэкамендуюць біскупы.
4.Трывае духоўная падрыхтоўка да Нядзелі Божай Міласэрнасці – штодзённая малітва Вяночкам да Божай Міласэрнасці.
5. на нашай парафіяльнай старонцы www.kasciol.byёсць магчымасць глядзець трансляцыі святых Імшаў онлайн паводле раскладу.
6. Шчыра ўдзячнасць за падрыхтоўку нашай святыні да святаў, а таксама за дапамогу і салідарнасць у шматлікіх справах.
7. Вялікая падзяка за клопат аб чысціні святыні напрацягу мінулага тыдня.
8. Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.