^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Пятница, 10 Апрель 2020 08:15

Вялікая пятніца Мукі Пана

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У Вялікую пятніцу Касцёл успамінае муку і смерць нашага Збаўцы Езуса Хрыста, таму хрысціяне павінны душою і сэрцам яднацца з Касцёлам у адзначэнні гэтага дня, які з’яўляецца найважнейшым у справе іх адкуплення. Хрысціяне павінны асаблівым чынам разважаць пра муку і смерць Езуса Хрыста, абуджаць у сабе найбольшую любоў да Яго і адчуваць вялікі боль за тое, што нашыя грахі прынеслі Збаўцy столькі пакутаў.

 

-         дзень посту і жалобы як у касцёлах, так і ў дамах хрысціянаў.

 

 

-         Літургія Вялікае Пятніцы пачынаецца ў маўчанні. Працэсія праходзіць да алтара без крыжа і кадзіла, а таксама без свечак. Дайшоўшы да алтара, усе кленчаць, а святар кладзецца на падлозе ў прастрацыі (падае ніц, лягае крыжом). Усе стаюць на калені.

 

-         Слова Божае. Пасля гэтага ўсе ўстаюць і праходзяць на свае месцы. Пачынаецца Літургія Слова, якая звяртае асаблівую ўвагу на Мукі Хрыста. У першым чытанні пачуем чацвёртую Песню Слугі Пана з Кніга Ісаі, другое чытанне будзе ўзятае з Паслання да Габрэяў, у той час як у Евангеллі будуць апісаныя Панскія Мукі. Усе тры чытання кажуць нам аб цярпеннях Збаўцы, які быў названы прарокам Ісаям Церпячым Слугою Яхвэ. Ён з'яўляецца Першасвятаром Новага Запавету і праз сваю ахвяру адчыняе нам неба. З'яўляецца Тым, які "прынізіў Сябе аж аж да смерці, а была гэта смерць на крыжы".

 

-         Усеагульная малітва. Літургія Слова завяршаецца малітвай вернікаў, якая складаецца з 10 спяваных заклікаў. Усеагульная малітва мае асабліва святочны характар. У гэтым моманце Літургіі мы просім Бога, каб тое збаўленне, якое Хрыстос учыніў на Крыжы, стала ўдзелам усіх людзей. Малітоўна ахопліваем справы Касцёла і свету, просім аб людзях розных рэлігій і за неверуючых, таму што Касцёл з'яўляецца сакрамэнтам збаўлення ўсяго свету, а мы праз гэтую малітву выконваем нашую місію паўсюднага святарства.

 

-         Пакланенне святому Крыжу. Пасля заканчэння Літургіі Слова пачынаецца пакланенне святому Крыжу. Святар выходзіць перад алтар і адкрывае па чарзе часткі Крыжа, спяваючы: "Вось дрэва крыжа, на якім вісеў Збавіцель свету". Людзі адказваюць: "Хадземце з паклонам". Пасля адкрыцця Святога Крыжа усе падыходзяць да яго, каб пацалаваць. У гэты асаблівы дзень вернікі стаюць на калені перад крыжом.

 

-         Абрад святое Камуніі. Літургія вядзе нас ад крыжа да Эўхарыстыі. Імкнецца нам праз гэта паказаць тое, што існуе цесная сувязь паміж ахвярай крыжа і ахвярай алтара – Святая Камунія, якую мы прымаем з дароў кансэкраваных падчас Імшы Вячэры Пана з Вялікага Чацвярга з'яўляецца нашай ежай дзеля жыцця вечнага. З'яўляецца таксама Плёнам, які даспеў на Дрэве Крыжа, на дрэве новага і несмяротнага жыцця. Пасля словаў "Вось Божы Баранак…" святар паказвае нам ужо не дрэва і знак, але сапраўднае Цела Хрыста. Мы прымаем Яго, таму што толькі Ён дае сапраўднае і поўнае жыццё.

 

-         Працэсія да "Божага гробу" Пасля святой Камуніі, Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу. Затым пачынаецца адарацыя, якая будзе доўжыцца да Пасхальнае вігіліі.

Прочитано 700 раз

Наведвальнікі

6405830
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
448
1482
448
6394221
19120
44269
6405830
Your IP: 44.222.134.250
Server Time: 2024-10-13 09:42:43
Счетчик joomla