25 сакавіка – урачыстасць Звеставання Пана. Адбудзецца духоўнае усынаўленне – асаблівая малітва за ненароджаных дзяцей. Шчыра запрашаем далучыцца да гэтай ініцыятывы.
- Наступная нядзеля – 29 сакавіка - Пальмовая Нядзеля – прыносім на Літургію вербачкі, каб ушанаваць урачысты ўваход Хрыста ў Ерусалім. Будзем таксама чытаць Муку Пана. Шчырая просьба запрасіць усіх каталікоў нашай парафіі.
- у сераду – малітвы перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
- у пятніцу – Крыжовы Шлях у інтэнцыі парафіі.
- Ад сённяшняга дня крыжы завешваюцца фіялетавай тканінай. Ужо ў ХІІІ стагоддзі гэтая практыка была вядомай у Еўропе. Касцёлы былі багата ўпрыгожаныя крыжамі і часта таксама трыумфальнымі фігурамі (Валадара і Святара). Перад Вялікаднем гэтыя крыжы імкнуліся захіліць, каб увесці пакутны настрой сярод вернікаў. Сёння гэта сімвал пакутаў і поўнага знясілення Збаўцы на крыжы. Закрыццё крыжоў працягваецца да ўрачыстай літургіі Вялікай пятніцы.
- Запрашаю да малітвы ў інтэнцыі рамонтаў, якія праводзяцца на дадзены момант у будучай капліцы.
- Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)