На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
- у панядзелак, сераду, пятніцу - святая Імша ў 18.00
- аўторак - святая Імша ў 8.00
- чацвер, суботу - святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – святая Імша ў 10.00 і 16.00
Па серадам – штотыдзень будзе адбывацца пасля святой Імшы набажэнства да Маці Божай Бялыніцкай.
Шчыра запрашаем разам прасіць заступніцва Апякункі нашай супольнасці – свае просьбы запісваем ў спецыяльны сшытак. Таксама можна запісаць інтэнцыі на складковую святую Імшу на нашым парафіяльным сайце www.kasciol.by
Месяц кастрычнік – месяц ружанцовай малітвы, запрашаем на сумесную малітву .
20 кастрычніка – 25-годдзе біскупскага пасвячэння Пастыра архідыяцэзіі.
21 кастрычніка – 100 год з дня нараджэння + кардынала Казіміра Свёнтка
Дзякуючы дапамозе дабрачыннай арганізацыі Kirche in Not мы набылі для нашай парафіі аўтамабіль.
“Карытас” нашай архідыяцэзіі дапамагае нам атрымаць плітку для падлогі ў нашай будучай капліцы – аднак трэба будзе арганізаваць яе транспарціроўку.
Набліжаецца лістапад – месяц асаблівай малітвы за памерлых. Вялікая просьба паклапаціцца аб тым, каб магілы нашых родных, якія адышлі да вечнасці, знаходзіліся ў адпаведным стане.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)