^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Четверг, 23 Октябрь 2014 16:03

Папа Францішак: «Касцёл — шэдэўр Духа»

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

Усе вернікі зяўляюцца членамі аднаго целапаяднанага любоўю Хрыстатаму пакліканы быць падтрымкай і дапамогай адзін аднамуадзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 22 кастрычніка. У цэнтры катэхезы Пантыфіка была тэма Касцёла як адзінага цела.

 

 

 

«Калі неабходна паказаць, як элементы, што складаюць адну рэчаіснасць, блізка звязаны паміж сабой і разам утвараюць адно, часта ўжываецца вобраз цела. Пачынаючы ад апостала Паўла, ён выкарыстоўваецца ў адносінах да Касцёла і прызнаецца ў якасці яго найбольш глыбокай і цудоўнай характэрнай рысы», — сказаў Папа.

 

 

Пантыфік нагадаў пра ўражваючы прыклад з кнігі прарока Эзэхіэля, калі Бог праз спасланне Святога Духа ажывіў і напоўніў жыццём жменьку перасохлых і раскіданых касцей, стварыўшы з іх адзінае і поўнае цела. «Вось такім ёсць Касцёл! Гэта шэдэўр, шэдэўр Духа, які вылівае на кожнага чалавека новае жыццё Уваскрослага і ставіць аднаго побач з другім, аднаго на службу і ў падтрымку іншаму, утвараючы такім чынам з усіх нас заснаванае на еднасці і любові цела», — адзначыў Папа.

 

Па словах Святога Айца, Касцёл, аднак, не толькі цела, пабудаванае на Духу, але перш за ўсё цела Хрыста. Папа падкрэсліў, што гэта не проста метафара, але рэчаіснасць. «У сакрамэнце хросту Хрыстус робіць нас сваімі, прымаючы ў сэрца таямніцы крыжа, найвышэйшай таямніцы сваёй любові да нас, для таго, каб дазволіць потым уваскрэснуць з Ім, як новым стварэнням, — патлумачыў Пантыфік. — Хрост уяўляе сабой сапраўднае адраджэнне, якое нас перараджае ў Хрысце, робіць Яго часткай, блізка яднае паміж сабой, як членаў аднаго цела, галавой якога з’яўляецца Ён».

 

Папа нагадаў, што еднасць вернікаў з Хрыстом заснавана на Божай любові, а ўсведамленне гэтага павінна стаць сапраўдным натхненнем. «Гэта думка, аднак, павінна нараджаць у нас жаданне адказваць Пану Езусу і дзяліцца Яго любоўю паміж сабой, як паміж жывымі членамі Яго цела. У часы святога Паўла супольнасць Карынта мела шмат цяжкасцяў у гэтым сэнсе, жывучы, як часта і мы, досведам падзелаў, зайздрасці, непаразуменняў і непрыняцця. Усё гэта — нядобрыя рэчы, бо замест таго, каб будаваць і даваць узрастаць Касцёлу, як целу Хрыста, разбівае яго на часткі, расчляняе», — дадаў Пантыфік.

 

Падзелы і непаразуменні, па словах Святога Айца, з’яўляюцца небяспечнымі, таму што менавіта з іх пачынаюцца сапраўдныя войны і канфлікты: у сувязі з гэтым актуальнымі для сучасных вернікаў з’яўляюцца парады апостала Паўла, скіраваныя да карынцянаў. Следам за апосталам Папа заклікаў «не быць зайздроснымі ў супольнасцях», але цаніць дары і цноты братоў, удзельнічаць у пакутах бедных і самых патрабуючых, быць удзячнымі да тых, хто выконвае самае сціплае і нябачнае служэнне, таму што сэрца, здольнае казаць «дзякуй» – гэта добрае сэрца. Пантыфік заахвоціў вернікаў не ўзвышацца над іншымі, але ў любові прызнаваць сябе членамі адзін аднаго, якія жывуць і дораць сябе на карысць усіх.

 

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі Папа нагадаў, што 22 кастрычніка Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін св. Яна Паўла ІІ, і пажадаў, каб духоўная спадчына святога Папы не была забытай, але натхняла на разважанне і дзейнасць на карысць Касцёла, сям’і і грамадства.

 

Паводле http://catholic.by

Прочитано 2376 раз Последнее изменение Четверг, 23 Октябрь 2014 16:09

Наведвальнікі

6573502
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
291
274
565
6570210
3903
10275
6573502
Your IP: 18.97.9.175
Server Time: 2025-05-12 15:13:39
Счетчик joomla