v
На гэтым тыдні расклад багаслужэнняў будзе наступны:
- у аўторак, сераду, пятніцу - святая Імша ў 18.00
- у панядзелак, чацвер – святой Імшы ў капліцы не будзе.
- у суботу – святая Імша у 10.00
- у нядзелю – святая Імша ў 10.00 і 16.00
vу літургіі на гэтым тыдні ўспамінаем:
- у сераду – свята св. Мацея, Апостала
- у пятніцу – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка
vПеражываем месяц май – месяц, асаблівым чынам прысвечаны Дзеве Марыі – у нашай парафіі адбываюцца маёвыя набажэнствы – штодзённая малітва Літаніяй да НПМ перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам.
vПросьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску, парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, а таксама “Карытас” нашай архідыяцэзіі. Таксама заклікаем маліцца ў інтэнцыі вырашэння справы з юрыдычным адрасам нашай парафіі.
vДзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі Пана і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)