Вы здесь: Home
Учора, 25 студзеня, біскупскае пасвячэнне прыняў новы біскуп нашай, Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Духавенства і вернікі нашага дэканату таксама прынялі ўдзел у гэтай вельмі важнай урачыстасці. Нашую парафію прадстаўлялі кс. Андрэй, міністрант Станіслаў, а таксама Марыус, наш парафіянін.
Перыяд Божага Нараджэння ўжо закончыўся… Але ў нашай парафіі адбываецца пастырскае наведванне сем’яў – т.зв. “каляда”.
У нашай парафіяльнай капліцы з’явілася вельмі важная выява – выява слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса, адданага пастыра на нашай магілёўскай зямлі.