Вы здесь: Home
Ужо на працягу некалькіх гадоў як у Паўсюдным Касцёле, так і ў Касцёле ў Беларусі практыкуецца гэтак званае „Духоўнае ўсынаўленне”, якое заключаецца ў малітве за дзяцей, якім пагражае аборт, а таксама за іх бацькоў. Не выключэннем стала і нашая супольнасць, якая далучылася да гэтай малітоўнай ініцыятывы ва ўрачыстасць Звеставання Пана.
ІІІ Нядзеля Вялікага Посту.
ü у панядзелак – святой Імшы ў капліцы не будзе
ü у аўторак – у 18.00
ü у сераду – 9.00
ü у чацвер, пятніцу – у 18.00
ü у суботу – у 10.00
ü у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00
Ужо па традыцыі III нядзеля Вялікага посту прысвечана Нацыянальнаму дню „Caritas”. Разам з распачатымі духоўнымі практыкамі гэтага перыяду мы накіроўваем нашыя думкі і сэрцы да людзей убогіх, патрабуючых, а таксама тых, хто бескарысліва апякуецца імі.