Духоўнае ўсынаўленне — гэта малітва ў інтэнцыі дзіцяці, якому пагражае смерць ва ўлонні маці. Малітва працягваецца дзевяць месяцаў і складаецца з чытання адной ружанцовай таямніцы («Ойча наш»і 10″Вітай, Марыя”), а таксама спецыяльнай малітвы ў інтэнцыі дзіцяці і яго бацькоў. Да малітваў можна далучыць індывідуальна выбраныя добрыя ўчынкі.
Дадатковымі ўчынкамі могуць быць: частая споведзь і Святая Камунія, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, чытанне Святога Пісання, пост, змаганне з дрэннымі звычкамі, дапамога бедным, дадатковыя малітвы такія, як літанія, навэнны, вяночкі. Трэба выбіраць рэальныя ўчынкі, улічваючы індывідуальныя магчымасці іх выканання.
Духоўнае ўсынаўленне з’явілася пасля аб’яўленняў у Фаціме і стала адказам на заклік Маці Божай да ружанцовай малітвы, пакаяння і кампенсацыі за грахі, якія найбольш раняць Яе Беззаганнае Сэрца.
Духоўнае ўсынаўленне лечыць глыбокія духоўныя раны, нанесеныя грахом аборту. Яно дазваляе ўсім маці аднавіць веру ў Божую Міласэрнасць і прыносіць спакой у іх сэрцы. Усынаўленне як вельмі канкрэтны, бескарысны і асабісты дар (малітвы, ахвяры і посту), дапамагае (асабліва маладым людзям) фарміраваць характар, змагацца з эгаізмам, знаходзіць радасць адказнага бацькоўства, даючы магчымасць бачыць любоў і сэкс вачыма Бога. Навучаючы сістэматычнай малітве, яно паглыбляе кантакт з Богам; дапамагае адкрываць глыбокі сэнс занядбаных аскетычных практыкаў; можа стаць тым элементам, які адродзіць супольную малітву і любоў у сем’ях.
ФОРМУЛА АБЯЦАННЯ ДУХОЎНАГА ЎСЫНАЎЛЕННЯ
«Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты схаваў гэта ад муцрых і разумных і адіфыў дзецям. Так, Ойча, бо такая была Твая добрая воля».
Найсвяцейшая Панна, Багародзіца Марыя, усе Анёлы і Святыя. Ідучы зажаданнем несці да-памогу ў справе абароны ненароджаных, моцна
пастанаўляю і абяцаю, што з дня…………………….,
у свята (урачыстасць)………………………………..,
у касцёле ……………………………………………………
духоўна ўсынаўляю адно дзіця, імя якога ве-дае толькі Бог, каб на працягу дзевяці месяцаў кожны дзень маліцца аб уратаванні яго жыц-ця, а таксама аб справядлівым і добрым жыцці пасля нараджэння. Гэтымі малітвамі будуць: адна таямніца Ружанца, мае добрыя ўчынкі, малітва, якую прачытаю сёння першы раз.
Штодзённая малітва
Пане Езу, праз заступніцтва Марыі, Маці Тваёй, якая нарадзіла Цябе з любоўю, а таксама праз заступніцтва св. Юзафа, чалавека даверу, які апекаваўся Табою пасля народзінаў, прашу Цябе ў інтэнцыі гэтага не-народжанага дзіцяці, якое духоўна хачу ўсынавіць і якое знаходзіцца ў небяспецы аборту. Прашу, дай яго бацькам любоў і адвагу, каб яны не забівалі свайго дзіцяці, а пакінулі яму жыццё, якое Ты сам гэтаму дзіцяці прадвызначыў. Амэн.
https://kasciol.by/index.php/ru/naviny/item/88-goratskiya-katoliki-daluchylisya-da-dukho-naga-syna-lennya#sigProGalleria9ff1c3d962