• На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:
ü у панядзелак – у 9.00
ü у аўторак, пятніцу – у 18.00
ü у сераду – у 10.00 і 18.00
ü у чацвер, суботу – у 10.00
ü у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00
• 19 сакавіка, у сераду – урачыстасць абавязковая св. Юзафа.
• У пятніцу вечарам пасля святой Імшы – Крыжовы Шлях у інтэнцыі парафіі.
• У нядзелю пасля святой Імшы а 10.00 – Песні Жальбы.
• Парафіяльная газета Emmaus.
• Вялікі Пост – час пакаяння і навяртання, час асаблівай духоўнай працы і барацьбы са сваімі слабасцямі, каб належным чынам падрыхтавацца да Уваскрасення Хрыстовага.
• У наступную нядзелю ахвяраванні прызначаюцца на патрэбы развіцця дзейнасці дабрачыннай Місіі “Карытас”.
• У Вялікім Посце мы пакліканы да таго, каб рабіць учынкі міласэрнасці – таму запрашаем усіх далучыцца да акцыі збору прадуктаў, якія мы пасля перададзім сем’ям, якія знаходзяцца ў патрэбе.
• Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску, парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Друі, а таксама “Карытас” нашай архідыяцэзіі.
- Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)