Вы здесь: Home
Сёння, у Вялікую Суботу нашую супольнасць наведаў Яго Экцэленцыя біскуп Юрый Касабуцкі, каб падзяліцца радасцю з таго, што Паўсюдны Касцёл перажывае Пасху Хрыстовую. Гэтая падзея стала вельмі знакавай, бо невядома, калі апошні раз біскуп наведваў Горкі, каб асвяціць вялікодную ежу.
Сёння дзякуючы ахвярнасці Аліны Антонаўны, Яўгеніі Іосіфаўны, а таксама Дануты Іванаўны мы трошкі падрыхтавалі нашую капліцу да перажывання Святога Пасхальнага Трыдуума.
19 красавіка, у 15.30 нашую парафію наведае дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі бп Юрый Касабуцкі. Шчыра запрашаем усіх каталікоў горада і ваколіц на асвячэнне велікодных страваў, якое здзейсніць іерарх.
На працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу нашага адкуплення, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне свайго Пана Езуса Хрыста.
У нядзелю, 13 красавіка, мы перажывалі Нядзелю Мукі Пана – Пальмовая, альбо Вербная нядзеля. Прапануем кароткі фотарэпартаж з гэтага дня.