На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны:
- у панядзелак, пятніцу – у 18.00
- у аўторак, сераду, суботу – у 10.00
- у чацвер святой Імшы ў капліцы не будзе – пастырскае спатканне ў Мінску
- у наступную нядзелю – у 16.00
13 сакавіка, у чацвер – гадавіна абрання Святога Айца Францішка.
У пятніцу вечарам пасля святой Імшы – Крыжовы Шлях у інтэнцыі парафіі.
Парафіяльная газета Emmaus – штотыднёвы бюлетэнь для супольнасці, у якім знойдзем м.інш. парафіяльныя абвесткі, разважанне над Божым Словам, і іншую карысную інфармацыю для духоўнасці.
Распачалі Вялікі Пост – час пакаяння і навяртання, час асаблівай духоўнай працы і барацьбы са сваімі слабасцямі, каб належным чынам падрыхтавацца да Уваскрасення Хрыстовага.
Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, а таксама парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску.
Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.
тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)