^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Понедельник, 10 Февраль 2014 16:05

Пастырскія аб’явы на 09.02.2014

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

V Нядзеля Звычайнага Перыяду.

 

 

 

У літургіі:

 

10 лютага – успамін св. Схаластыкі, панны;

  • 11 лютага - успамін НПМ з Люрд (Міжнародны дзень хворых).
  • 14 лютага – свята свв. Кірыла і Мяфодзія, апекуноў Еўропы
  • з панядзелку па суботу ўключна – святой Імшы ў капліцы не будзе.
  • у наступную нядзелю – у 10.00 і 16.00. 

 

На гэтым тыдні расклад святых Імшаў будзе наступны (спадзяёмся, што ўжо ў наступным тыдні будзе інакш):

 

У нашай парафіі па нядзелях адбываюцца катэхезы дарослых, падчас якіх мы спрабуем разам разважаць над нашай духоўнасцю. Сёння паспрабуем разважыць пытанне: “Належны ўдзел у Эўхарыстыі”, а ў наступную нядзелю – “Уступныя абрады”.

 

Спрабуем арганізаваць ў нашай парафіі невялікую газетку – штотыднёвы бюлетэнь, у якім знойдзем м.інш. парафіяльныя абвесткі, разважанне над Божым Словам, і іншую карысную інфармацыю для духоўнасці. Вялікая просьба браць гэтыя лісткі дадому, каб таксама дзяліцца з роднымі і блізкімі. Хто хоча матэрыяльна ўспамагчы гэтую справу – звяртацца да Настассі (будзе падрыхтаваны асобны канверт для ахвяраванняў).

 

Просьба аб малітве за тыя парафіі, якія не застаюцца абыякавымі адносна лёсу нашай супольнасці – Ракаўская парафія, парафія св. Сымона і Алены ў Мінску, а таксама парафія св. Яна Евангеліста і св. Максіміліяна ў Мінску. Вельмі шчыра дзякуем асабліва а. Аляксандру Улас і яго вернікам.

 

Дзякую Вам, дарагія браты і сёстры, за супольную малітву. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Добрага перажывання нядзелі і плённых дзён працы.

тэл:8-029-880-99-19 (кс. Андрэй)

Прочитано 2309 раз Последнее изменение Воскресенье, 30 Ноябрь 2014 17:30

Наведвальнікі

6538039
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
342
332
8806
6527896
8992
9690
6538039
Your IP: 18.97.14.84
Server Time: 2025-02-08 16:08:23
Счетчик joomla