РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ:
у панядзелак, сераду, пятніцу– святая Імша ў 18.00
у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
у нядзелю –24 студзеня – святая Імша ў 8.00 і 16.00.
1.у літургіі:
21.01.2020 – чацвер – успамін св. Агнешкі
2.У наступную нядзелю, 24 студзеня – Нядзеля Божага Слова, устаноўленая папам Францішкам у ІІІ нядзелю Звычайнага перыяду кожнага года, якая нагадвае ўсім, пастырам і вернікам, пра значэнне і важнасць Святога Пісання ў хрысціянскім жыцці, а таксама пра ўзаемасувязь Божага слова і літургіі.
3.У калядны час – ёсць магчымасць пастырскага наведвання сем’яў (тзв. каляда) – запрашаем святара ў наш дом, каб разам памаліцца, папрасіць Божага благаслаўлення над нашымі сем’ямі, а таксама паразмаўляць.
4.Молімся за нашую краіну, за нашую зямлю, за нашае грамадства. Асаблівым чынам молімся за ўсіх зняволеных, ахвяраў гвалту, беззаконня.
5.7 лютага ў нядзелю ў касцёле Ўнебўзяцця НПМ і св. Станіслава адбудзецца святая Імша падзякі за служэнне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў якасці Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Ёсць прапанова, каб кожная парафіяльная супольнасць падрыхтавала невялікую памятку, якая будзе падаравана арцыбіскупу.
6.Малітоўная інтэнцыя Папы Рымскага на студзень 2021 года: Евангелізацыйная інтэнцыя — чалавечае братэрства. Молімся аб тым, каб Пан Бог даў нам ласку жыць у поўным братэрстве з братамі і сёстрамі, вызнаўцамі іншых рэлігій, молячыся адзін за аднаго, з адкрытасцю для ўсіх.
7.Молімся за ўсіх хворых, асаблівым чынам за біскупа Юрыя Касабуцкага.
8. 18-25 студзеня – асаблівыя дні малітваў за адзінства ўсіх хрысціянаў. Дэвіз на сёлетнія дні: “Заставайцеся ў Маёй любові, і прынясеце багаты плён” ( пар. Ян 15,5–9).
9.Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня.
10.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.