РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ:
у панядзелак, сераду, пятніцу– святая Імша ў 18.00
у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
у нядзелю –17 студзеня – святая Імша ў 8.00 і 16.00.
1.Ёсць магчымасць яшчэ набыць календары на 2020 год. Ахвяраванні, якія будуць сабраныя, прызначаныя на рамонтныя працы ў нашай парафіі.
2.Інтэнцыі Святога Айца на студзень 2021 года – Евангелізацыйная інтэнцыя — чалавечае братэрства: Молімся аб тым, каб Пан Бог даў нам ласку жыць у поўным братэрстве з братамі і сёстрамі, вызнаўцамі іншых рэлігій, молячыся адзін за аднаго, з адкрытасцю для ўсіх.
3.У калядны час – ёсць магчымасць пастырскага наведвання сем’яў (тзв. каляда) – запрашаем святара ў наш дом, каб разам памаліцца, папрасіць Божага благаслаўлення над нашымі сем’ямі, а таксама паразмаўляць.
4.Святы Айцец прыняў адмову ад пастырскага кіраўніцтва Тадэвуша Кандрусевіча, і адначасова прызначыў Апостальскім Адміністратарам sede vacante нашай архідыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца O.P., тытулярнага біскупа Бланды і дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі.
5.сёння, 10 студзеня, у парафіі Ўнебаўзяцця НПМ у Магілёве адбудзецца чарговая цэлебрацыя святой Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду.
6.11.01 – дз. нар. Гогалевай Ліліі Мечыславаўны; 17.01 – дз. нар. кс. Канстанціна Карака (Бабруйскі дэканат)
7.Молімся за нашую краіну, за нашую зямлю, за нашае грамадства. Асаблівым чынам молімся за ўсіх зняволеных, ахвяраў гвалту, беззаконня.
8. 18-25 студзеня – асаблівыя дні малітваў за адзінства ўсіх хрысціянаў.
9.Вялікая падзяка за клопат аб чысціні капліцы напрацягу мінулага тыдня. Запрашаем і далей далучацца да гэтай добрай ініцыятывы, бо гэта – нашая агульная справа.
10.Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!