РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ:
У панядзелак, аўторак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
у чацвер – святая Імша ў 10.00
суботу – святая Імша ў 8.00
у нядзелю – 13 снежня – святая Імша ў 8.00 і 16.00
1.у літургіі:
07.12.2020 – панядзелак –успамін св. Амброзія
08.12.2020 – аўторак –урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ
10.12.2020 – чацвер –успамін Маці Божай Ларэтанскай
11.12.2020 – пятніца –успамін св. Дамаса І, папы
2. Запрашаю штодзённа маліцца за нашую краіну, за нашую зямлю, за нашае грамадства. Асаблівым чынам молімся за ўсіх зняволеных, ахвяраў гвалту, беззаконня.
Прашу выслухаць слова біскупа Юрыя Касабуцкага адносна затрымання каталіцкіх святароў, якое адбылося на мінулым тыдні.
3.Адвэнт – час чакання і чування, дае нам магчымасць узяць своеасаблівы перапынак у імклівым штодзённым руху, каб засяродзіцца на радасным чаканні Езуса, Эммануэля, імя якога азначае «Бог з намі». Ужо цяпер запрашаем знайсці час, каб прыняць удзел у супольных малітвах, каб належным чынам перажываць дадзены перыяд.
4.У аўторак – урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ. Гэта свята з’яўляецца абавязковым, таму шчыра запрашаю далучыцца да супольнай малітвы. У гэты дзень паводле просьбы Епіскапату ў асобе яго старшыні ва ўсіх касцёлах і капліцах Беларусі пасля кожнай святой Імшы прачытаем Акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
5. у сераду малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай: молімся за ўсіх ахвярадаўцаў, дабрадзеяў нашай супольнасці.
6.Ёсць магчымасць набыць календары на 2021 год. Ахвяраванні, якія будуць сабраныя, прызначаныя на рамонтныя працы ў нашай парафіі. Таксама, як штогод, можна далучыцца да акцыі “Вігілійная свечка”, якую ладзіць “Карытас” архідыяцэзіі.
7. Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі – распараджэнне адносна перажывання калядных святаў падчас пандэміі каронавірусу.
8.Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, заклікае нас да адказнага стаўлення да гэтай праблемы. Працягваем выконваць тыя санітарныя прафілактычныя заўвагі, якія рэкамендуюць біскупы. Заахвочваю захоўваць сацыяльную дыстанцыю, а таксама карыстацца маскамі, а таксама прыпамінаю аб масачным рэжыме, які дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
9.Вялікі дзякуй за клопат аб чысціні нашай святыні. Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся.
кс. Андрэй Кеўліч, пробашч