^ Наверх
facebook

Сінод 2021-2023

Нашы сябры

 mkby3

kkbb

rvby

Воскресенье, 01 Декабрь 2019 10:26

Пастырскія аб’явы на 1 снежня 2019г.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

І Нядзеля Адвэнта

 

РАСКЛАД   БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:

  • у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
  • у аўторак, суботу – святая Імша ў 10.00
  • у чацвер – святая Імша ў 7.00
  • у нядзелю – святая Імша ў 8.00 і 16.00
 

у літургіі:

03.12.2019 – аўторак – успамін св. Францішка Ксаверыя

06.12.2019 – пятніца – успамін св. Мікалая

07.12.2019 – субота – успамін св. Амброзія, біскупа і Доктара Касцёла

1. Адвэнт – час чакання і чування, дае нам магчымасць узяць своеасаблівы тайм-аўт у імклівым штодзённым руху, каб засяродзіцца на радасным чаканні Езуса, Эмануэля, імя якога азначае «Бог з намі». Ужо цяпер запрашаем знайсці час, каб прыняць удзел у супольных малітвах, каб належным чынам перажываць дадзены перыяд. Святая Імша раратняя – у чацвер а 7.00

2. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай. Запрашаем, як заўсёды, да супольнай малітвы.

3. Запрашаем на Катэхетычнае спатканне для дарослых ў парафіяльным доме – у сераду, а 17.00

4. Адвентавыя рэкалекцыі – 11 і 12 снежня. Правядзе іх кс. Міхал Бубен, пробашч парафіі ў Мсціслаўі.

5. у чацвер – молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.

6. Катэхетычная сустрэча для дзяцей – ў нядзелю, пасля святой Імшы а 16.00.

7. Ёсць магчымасць ужо набыць календары на 2020 год. Ахвяраванні, якія будуць сабраныя, прызначаныя на рамонтныя працы ў нашай парафіі.

8. Ахвяраванні, якія мы ў перыяд Адвенту будзем складваць у скарбонку, прызначаны для арганізацыі прадуктовых набораў для асоб, якія знаходзяцца ў асаблівай патрэбе.

9. У бліжэйшы час ужо можна будзе набыць аплаткі на вігілійную вячэру. Таксама можна будзе далучыцца да акцыі “Вігілійная свечка”, якую ладзіць “Карытас” архідыяцэзіі.

10. Парафія ў Крычаве запрашае на святкаванне парафіяльнага свята, якое адбудзецца 7 снежня а 12.00.

11. Дзякую за дар супольнай малітвы, за вашае ахвярнае сэрца, дапамогу ў розных штодзённых клопатах, а таксама за ўсе дары, якімі дзеліцеся. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!

Кс. Андрэй

Прочитано 844 раз Последнее изменение Воскресенье, 01 Декабрь 2019 10:32

Наведвальнікі

6538103
Сёння
Учора
За тыдзень
Мінулы тыдзень
За месяц
Мінулы месяц
Усяго
406
332
8870
6527896
9056
9690
6538103
Your IP: 18.97.14.84
Server Time: 2025-02-08 16:45:24
Счетчик joomla