РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – святая Імша ў 8.00 і 16.00
у літургіі:
30.11.2019 – субота – свята св. Андрэя Апостала
1. месяц лістапад – асаблівы час малітвы за памерлых.
2. Ахвяраванні, якія будуць сабраны сёння, прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.
3. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
4. ужо ў бліжэйшую нядзелю – 1 снежня – распачнём перажыванне новага літургічнага года – пачатак Адвенту – часу, калі мы закліканы разам радасна чакаць прыходзячага Збавіцеля.
5. Катэхетычная сустрэча для дзяцей – сёння, пасля святой Імшы і малітвы за памерлых. Катэхетычнае спатканне для дарослых – у сераду, а 17.00, у парафіяльным доме.
6. 26.11 – гадавіна святарскага пасвячэння ў кс. Аляксандра Шупенькі; 30.11 – імяніны ў кс. Андрэя Далянскага, кс. Андрэя Яркаўца, кс. Андрэя Кеўліча.
7. падрыхтоўка касцёла да Адвента – у суботу, пасля святой Імшы.
8. Дзякуй за клопат аб чысціні святыні, за іншую дапамогу ў розных справах.
9.Вялікі дзякуй за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах.