РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, сераду – святая Імша ў 18.00
- у аўторак, чацвер – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – святая Імша ў 8.00 і 16.00
у літургіі:
20.11.2019 – серада – успамін св. Рафала Каліноўскага
21.11.2019 – чацвер – успамін Ахвяравання НПМ
22.11.2019 – пятніца – успамін св. Цэцыліі
24.11.2019– нядзеля – Нядзеля Хрыста Валадара Сусвету
1. месяц лістапад – асаблівы час малітвы за памерлых. На заканчэнне кожнай святой Імшы будзем маліцца “Анёл Панскі” ў інтэнцыі памерлых, а ў кожную нядзелю лістапада – малітва Літургіяй Гадзінаў (пасля святой Імшы а 16.00)
2. прапаную карыстацца малітвай праслаўлення, а таксама заахвочваю пасля кожнай святой Імшы маліцца праз заступніцтва св. Міхала Арханёла.
3. У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
4. 22 лістапада ў Вільні адбудзецца цырымонія дзяржаўнага перапахавання нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстання 1863–1864 гг. У цырымоніі возьмуць удзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі.
5. Катэхетычная сустрэча для дзяцей – сёння, пасля святой Імшы і малітвы за памерлых.
6. Катэхетычнае спатканне для дарослых – у сераду, а 17.00, у парафіяльным доме.
7. Дзень нараджэння: Матвеева Караліна (20.11), Валейша Яўгенія Францаўна (22.11), а. Павел Мажэйка, дамініканіна з Магілёва (22.11)
8. Дзякуй за клопат аб чысціні святыні, за іншую дапамогу ў розных справах.
9.Вялікі дзякуй за дар супольнай малітвы. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах.