РАСКЛАД БАГАСЛУЖЭННЯЎ
НА БЛІЖЭЙШЫЯ ДНІ:
- у панядзелак, сераду, пятніцу – святая Імша ў 18.00
- у аўторак, чацвер, суботу – святая Імша ў 10.00
- у нядзелю – 16 ліпеня – ХV Звычайная Нядзеля – святая Імша ў 10.00 і 16.00
- У літургіі на гэтым тыдні:
- 11 ліпеня – свята св. Бэнэдыкта, Апекуна Еўропы.
- 15 ліпеня – успамін св. Бонавентуры, біскупа і доктара Касцёла.
- У ліпені запрашаем да супольнай малітвы Літаніяй да Найдаражэйшай Крыві Езуса Хрыста.
- У сераду – малітва перад іконай Маці Божай Бялыніцкай.
- Запрашаем да сумеснай малітвы Вяночкам да Божай Міласэрнасці – перад кожнай святой Імшой.
- Вялікі дзякуй усім, хто далучыўся да нашай сумеснай працы на мінулым тыдні.
- На гэтым тыдні плануецца таксама невялікая праца – у пятніцу, а 16.00. Хочам падрыхтаваць яшчэ адзін кветнік – спадзяёмся, што такім чынам нашая тэрыторыя стане больш прыгожай. Калі хтосьці мае прыгожыя кветкі, якія б квітнелі увосень – запрашаем падзяліцца. Па тэхнічных пытаннях прашу звяртацца да п. Аліны.
- Молімся ў інтэнцыі тых прац, якія адбываюцца пры капліцы і ў парафіяльным доме. Ужо, як можна заўважыць, прывезлі металачарапіцу на дах сакрыстыі. Таксама на мінулым тыдні быў атынкованы карыдор у плябаніі.
- Дзякую за дар супольнай малітвы. Дзякую за клопат аб чысціні ў нашай капліцы, а таксама за складзеныя ахвяраванні на тыя працы, якія неабходна яшчэ зрабіць. Няхай Госпад блаславіць Вам усім падчас працы, вучобы, іншых штодзённых клопатах!